Лацінкавая раскладка (дадаткова ўтрымлівае літары польскай і літоўскай абэцэд, а таксама літары з правілаў транслітарацыі геаграфічных назваў)
Заснавана на артыкуле.
Для ўсталявання раскладак вам спатрэбіцца спампаваць рэпазіторый, зайсці ў спампаваную папку і запусціць у ёй тэрмінал, дзе мы ўжываем наступную каманду:
./belxkb.sh --install
Затым, вам спатрэбіцца перазагрузіць камп’ютар і дадаць патрэбную раскладку ў Налады → Рэгіён і мова.
Калі ў вас узніклі праблемы, вы можаце вярнуць канфігурацыйныя файлы ў былы стан камандай:
./belxkb.sh --backup
Пасля гэтага, спатрэбіцца перазагрузка прылады.
Каб замяніць ЧЗ на нацыянальны сцяг, вы можаце выкарыстаць наступную каманду:
./belxkb.sh --flag
Даведку па скрыпце можна праглядзець проста упісаўшы:
./belxkb.sh
або
./belxkb.sh --help